11 кастрычніка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прагаласаваў на выбарчым участку нумар 1, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Кіраўнік дзяржавы ў ходзе галасавання пагутарыў з міжнароднымі і беларускімі наглядальнікамі, а таксама з выбаршчыкамі, якія ў гэты час прысутнічалі на ўчастку.
Пасля гэтага Аляксандр Лукашэнка адказаў на пытанні прадстаўнікоў айчынных і замежных сродкаў масавай інфармацыі, якія датычыліся не толькі арганізацыі выбарчага працэсу і ходу выбараў, але і іншых палітычных, а таксама знешнепалітычных тэм.