Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прэзідэнцкія выбары-2015

Прэзідэнцкія выбары-2015 у Беларусі

19 Жнв 2015

Лебедзеў спадзяецца на ўдзел украінскіх наглядальнікаў у маніторынгу выбараў Прэзідэнта Беларусі

19 жніўня, Мінск /Таццяна Пастушэнка - БЕЛТА/. Старшыня Выканаўчага камітэта - выканаўчы сакратар СНД Сяргей Лебедзеў спадзяецца на ўдзел украінскіх наглядальнікаў у маніторынгу выбараў Прэзідэнта Беларусі. Аб гэтым ён паведаміў сёння журналістам, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА.

"Мы спадзяёмся, што прадстаўнікі ўсіх дзяржаў Садружнасці будуць прадстаўлены ў місіі СНД. Адпаведныя запрашэнні накіраваны старшыням Цэнтральных выбарчых камісій адзінаццаці дзяржаў СНД", - заўважыў Сяргей Лебедзеў.

Паводле яго слоў, адказу ад украінскага боку наконт удзелу ў місіі СНД для маніторынгу прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі пакуль няма. Аднак практыка назірання за галоўнай электаральнай падзеяй у Садружнасці за апошні год (у Таджыкістане, Узбекістане, Казахстане) паказвае: Украіна не накіроўвала наглядальнікаў у склад місіі СНД, але накіроўвала сваіх наглядальнікаў у гэтыя дзяржавы ў якасці незалежных наглядальнікаў па запрашэнні Цэнтральнай выбарчай камісіі. "Мы вельмі спадзяёмся, што Украіна ў любой якасці будзе прадстаўлена наглядальнікамі на прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі", - дадаў Сяргей Лебедзеў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі