11 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына сустрэнецца 18 жніўня з кіраўніком місіі наглядальнікаў ад СНД на прэзідэнцкіх выбарах Сяргеем Лебедзевым, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Выканаўчага камітэта СНД.
"На сустрэчы плануецца абмеркаваць пытанні, звязаныя з адкрыццём і арганізацыяй работы місіі наглядальнікаў ад СНД на прэзідэнцкіх выбарах", - растлумачылі ў прэс-службе.
У той жа дзень, як чакаецца, Сяргей Лебедзеў наведае Дзяржынскую тэрытарыяльную выбарчую камісію па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Як паведамлялася, каардынатарам групы наглядальнікаў ад МПА СНД на выбарах Прэзідэнта Беларусі назначаны намеснік старшыні Савета Федэрацыі Юрый Вараб'ёў. Група наглядальнікаў ад МПА СНД увойдзе ў склад місіі СНД. Акрамя таго, чакаецца, што за выбарамі будуць назіраць таксама місіі ПАСЕ і АБСЕ.