Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прэзідэнцкія выбары-2015

Прэзідэнцкія выбары-2015 у Беларусі

22 Ліп 2015

Лазавік: Кожная ўчастковая камісія павінна быць гатова кампетэнтна працаваць з выбаршчыкамі

22 ліпеня, Гродна /Алена Стасюкевіч - БЕЛТА/. Кожная ўчастковая камісія павінна быць гатова кампетэнтна працаваць з выбаршчыкамі. Аб гэтым заявіў сёння сакратар Цэнтрвыбаркама Беларусі Мікалай Лазавік у Гродне на семінары-вучобе для прадстаўнікоў тэрытарыяльных камісій, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

З завяршэннем фарміравання тэрытарыяльных камісій у краіне будзе праведзена навучанне ўдзельнікаў выбарчай кампаніі. Нягледзячы на тое, што ў склад камісій уваходзіць нямала грамадзян, якія ўжо маюць вопыт удзелу ў такіх кампаніях, усё ж гэта не прафесіяналы. Людзям патрэбна адпаведная падрыхтоўка, лічыць Мікалай Лазавік. З гэтай мэтай у першую чаргу ў рэгіёнах праводзяцца семінары для прадстаўнікоў тэрытарыяльных камісій, якія працуюць перш за ўсё з кандыдатамі, дакументамі. Наступным этапам стане навучанне ў раёнах прадстаўнікоў участковых камісій.

"Гэта вельмі важны этап, паколькі ўчастковыя камісіі працуюць непасрэдна з выбаршчыкамі і сутыкаюцца на ўчастках з самымі рознымі сітуацыямі. Людзі павінны ведаць, як рэагаваць, як паступіць у той ці іншай, самай непрадбачанай сітуацыі", - падкрэсліў сакратар ЦВК.

Цэнтрвыбаркам рэкамендуе праводзіць навучанне ў раёнах інтэрактыўнымі метадамі, распрацаваны адпаведныя рэкамендацыі.

Такія навучальныя семінары таксама маюць мабілізуючае значэнне - яны з'яўляюцца своеасаблівым стартам для асноўнай работы камісій, падкрэсліў Мікалай Лазавік.

На семінар-вучобу ў Гродна запрошаны старшыні і намеснікі старшынь абласной і раённых камісій па выбарах, намеснікі старшынь раённых выканаўчых камітэтаў, кіраўнікоў адміністрацый раёнаў, начальнікі аддзелаў арганізацыйна-кадравай работы выканаўчых камітэтаў, галоўныя рэдактары газет і прадстаўнікі грамадскіх арганізацый.

Старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Краўцоў падкрэсліў, што ў гэтай выбарчай кампаніі ёсць шмат новаўвядзенняў, якія неабходна данесці і растлумачыць для ўсіх, хто ў ёй задзейнічаны. Ён падкрэсліў, што ў Гродзенскай вобласці будуць прыняты ўсе неабходныя меры для правядзення выбараў на высокім арганізацыйным узроўні.

Выбары Прэзідэнта Беларусі пройдуць 11 кастрычніка 2015 года.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі