Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прэзідэнцкія выбары-2015

Прэзідэнцкія выбары-2015 у Беларусі

20 Ліп 2015

Лазавік: Галоўная памылка жадаючых стаць Прэзідэнтам - вылучэнне без рэальнай падтрымкі грамадства

20 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Галоўная памылка жадаючых стаць Прэзідэнтам - вылучэнне без рэальнай падтрымкі грамадства. Аб гэтым сёння заявіў журналістам сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік пасля пасяджэння камісіі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Некаторыя ініцыятыўныя групы па колькасці не дацягвалі да ста членаў. Гэта значыць, што чалавек не мае рэальнай падтрымкі ў грамадстве, ён самавылучэнец. Хоць некаторыя і заяўляюць, што іх упаўнаважыў народ. Напэўна, гэты народ можна палічыць па пальцах дзвюх рук. Таму галоўная памылка ў тым, што яны вылучаюцца, не маючы рэальнай сацыяльнай падтрымкі", - сказаў Мікалай Лазавік.

Паводле слоў сакратара ЦВК, многія грамадзяне, вылучаючыся ў кандыдаты ў прэзідэнты, задумваюцца аб сваіх амбіцыях за тыдзень да тэрмінаў падачы заявы. "Аб гэтым трэба думаць усё жыццё. Калі чалавек думае аб дабрабыце сваёй Айчыны і хоча дапамагчы ёй, ён у першую чаргу стараецца праявіць сябе не на самым высокім узроўні, а на пасадзе больш сціплай. Трэба спачатку зрабіць нешта карыснае для дзяржавы, дабіцца развіцця нейкага свайго праекта, зрабіць добрае для людзей, і толькі потым, абапіраючыся на падтрымку грамадзян, вылучацца на больш высокую пасаду. І не абавязкова Прэзідэнта: можа, спачатку дэпутата раённага або абласнога ўзроўню. Потым, зарэкамендаваўшы сябе сапраўдным дзяржаўным дзеячам, можна прэтэндаваць на самую высокую пасаду", - лічыць прадстаўнік Цэнтрвыбаркама.

Мікалай Лазавік дадаў, што ў час кожнай выбарчай кампаніі з'яўляюцца людзі, якія хочуць або ўзняць свае асабістыя праблемы, або разрэкламаваць сябе. Былі выпадкі, калі вылучаліся артысты, прадпрымальнікі. У гэтым няма нічога заганнага. Такія былі заўсёды і ўсюды, адзначыў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі