Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прэзідэнцкія выбары-2015

Прэзідэнцкія выбары-2015 у Беларусі

11 Врс 2015

Купчына абмеркавала з кіраўніцтвам ПА АБСЕ падрыхтоўку да прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі

11 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Алена Купчына 9-11 верасня знаходзілася з рабочым візітам у Стакгольме. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

Алена Купчына на сустрэчы з намеснікам старшыні Парламенцкай асамблеі АБСЕ, кіраўніком дэлегацыі парламента Швецыі ў ПА АБСЕ, спецыяльным каардынатарам кароткатэрміновых наглядальнікаў АБСЕ на выбарах Прэзідэнта Беларусі Кентам Харстэдам абмянялася меркаваннямі адносна развіцця сітуацыі ў рэгіёне і падрыхтоўкі да прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі.

Адбылася таксама сустрэча намесніка міністра замежных спраў Беларусі з дзяржаўным сакратаром па замежных справах МЗС Швецыі Анікай Сёдэр. Бакі абмеркавалі ўвесь спектр пытанняў супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Каралеўствам Швецыя, разгледзелі тэматыку актывізацыі ўзаемадзеяння ў палітычнай і гандлёва-эканамічнай сферах, а таксама па лініі Беларусь - Еўрасаюз.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі