Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прэзідэнцкія выбары-2015

Прэзідэнцкія выбары-2015 у Беларусі

8 Кст 2015

Кіраўнік ЦВК Расіі азнаёміўся з ходам датэрміновага галасавання на выбарах Прэзідэнта Беларусі на ўчастку ў Маскве

8 кастрычніка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Кіраўнік Цэнтрвыбаркама Расіі Уладзімір Чураў азнаёміўся сёння з ходам датэрміновага галасавання на выбарах Прэзідэнта Беларусі на ўчастку, размешчаным у Маскве, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Уладзімір Чураў вывучыў інфармацыю, размешчаную на інфармацыйным стэндзе, агледзеў кабінкі для галасавання, а таксама пацікавіўся, як праводзілася інфармаванне грамадзян Беларусі, якія пражываюць у Расіі, аб выбарах. Пасол Беларусі ў Расіі Ігар Петрышэнка растлумачыў, што інфармацыя аб выбарах і месцы размяшчэння ўчасткаў была ў расійскіх СМІ, на інтэрнэт-рэсурсах, адпаведныя сюжэты выходзілі на тэлеканалах. Акрамя таго, выбаршчыкам персанальна былі накіраваны інфармацыйныя пісьмы.

Пасол адзначыў, што галасаванне арганізавана не толькі ў Маскве, але яшчэ ў трох расійскіх гарадах: у Санкт-Пецярбургу, Калінінградзе і Растове-на-Доне. Ён таксама паведаміў, што ў асноўны дзень выбараў па заяўках грамадзян, якія фізічна не змогуць прыбыць на выбарчы ўчастак, будзе арганізавана выязное галасаванне дома. Акрамя таго, выязное галасаванне пройдзе ў Сочы ў санаторыі "Беларусь".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі