13 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выбары Прэзідэнта Беларусі былі свабоднымі, справядлівымі і транспарэнтнымі. Аб гэтым гаворыцца ў заяве Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Беларусі, паведамляе БЕЛТА.
"За ходам выбарчай кампаніі ў якасці наглядальнікаў сачылі больш як
1,6 тыс. членаў Камуністычнай партыі Беларусі, якія сустракаліся і абменьваліся інфармацыяй з міжнароднымі наглядальнікамі. Праведзеная работа дае ўсе падставы заявіць, што выбарчы працэс быў арганізаваны і праведзены ў строгай адпаведнасці з нацыянальным заканадаўствам. Выбары былі свабоднымі, справядлівымі, транспарэнтнымі і адпавядалі міжнародным стандартам", - гаворыцца ў заяве.У партыі падкрэслілі, што важнейшая палітычная падзея года - выбары Прэзідэнта Беларусі - адбылася і стала чарговым здабыткам навейшай гісторыі краіны. "Перамогу атрымаў Аляксандр Лукашэнка, набраўшы пераважную колькасць галасоў грамадзян, якія валодаюць выбарчым правам і прынялі ўдзел у галасаванні. Грамадзяне Беларусі прагаласавалі за ўласную будучыню і перспектывы развіцця краіны па шляху сацыяльнага прагрэсу, за грамадскую стабільнасць, мір і дабрабыт сваіх сем'яў. І гэты выбар быў абсалютна свабодным і ўсвядомленым. Усё, што было дасягнута нашай краінай за апошнія 20 гадоў, дарагое і каштоўнае для ўсіх, хто жыве на беларускай зямлі", - адзначылі ў КПБ.
У Цэнтральным камітэце таксама звярнулі ўвагу, што выбары чарговы раз прадэманстравалі свету высокую грамадзянскую пазіцыю беларускага народа, яго адказнасць за лёс сваёй Айчыны, адданасць прынцыпам народаўладдзя і традыцыйным маральным каштоўнасцям.
Камуністычная партыя Беларусі звярнулася да ўсіх наглядальнікаў з пажаданнем, каб яны без прадузятасці і двайных стандартаў ацанілі праведзеную выбарчую кампанію.