Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прэзідэнцкія выбары-2015

Прэзідэнцкія выбары-2015 у Беларусі

6 Жнв 2015

Кандыдаты ў прэзідэнты змогуць выступіць на "Беларусь 1" з 14 па 25 верасня ў прайм-тайм

6 жніўня, Мінск /Таццяна Пастушэнка - БЕЛТА/. Кандыдаты ў прэзідэнты змогуць выступіць на "Беларусь 1" з 14 па 25 верасня ў прайм-тайм. Аб гэтым заявіла сёння старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына ў час пасяджэння ЦВК, на якім разглядаліся пытанні падрыхтоўкі і правядзення маючых адбыцца выбараў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У прамым эфіры з 14 па 25 верасня з 19.00 да 20.00, у самую рэйтынгавую гадзіну, будзе магчымасць у прамым эфіры кандыдатам у прэзідэнты выступіць на тэлеканале "Беларусь 1" (па паўгадзіны). У выніку - два выступленні", - паведаміла Лідзія Ярмошына, дадаўшы, што выступленні бясплатныя і будуць ажыццяўляцца ў рабочыя дні.

Што датычыцца радыёвяшчання, кандыдаты на пасаду кіраўніка дзяржавы змогуць выступіць у рабочыя дні з 21 верасня па 2 кастрычніка, раніцай - з 6.10 да 7.10. "Гэты час на радыё таксама з'яўляецца самым рэйтынгавым, таму што якраз у час снедання перад рабочым днём людзі слухаюць радыё. Даецца магчымасць двух выступленняў. Пры гэтым кандыдат можа выступаць толькі асабіста, не даецца магчымасць выступлення давераных асоб замест яго", - адзначыла старшыня ЦВК.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі