4 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Паведамленні аб памеры маёмасці і даходаў кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі пасля іх рэгістрацыі будуць апублікаваны ў цэнтральных сродках масавай інфармацыі. Аб гэтым паведаміла ў сваім чарговым відэазвароце старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"З гэтымі звесткамі змогуць азнаёміцца выбаршчыкі", - запэўніла кіраўнік ЦВК.
Лідзія Ярмошына растлумачыла, што на працягу пяці дзён ЦВК з дапамогай адпаведных органаў, дзе рэгіструецца маёмасць грамадзян, ёсць звесткі аб іх даходах, будуць правераны прадстаўленыя дэкларацыі аб даходах і маёмасці патэнцыяльных кандыдатаў у прэзідэнты, іх жонкі або мужа, а таксама паўналетніх членаў сям'і, якія жывуць разам з імі.