Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прэзідэнцкія выбары-2015

Прэзідэнцкія выбары-2015 у Беларусі

16 Врс 2015

Ярмошына: У Беларусі створаны надзейны механізм прадухілення двайнога галасавання

16 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі створаны надзейны механізм прадухілення двайнога галасавання. Аб гэтым заявіла старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына сёння ў час анлайн-канферэнцыі на сайце БЕЛТА.

"Двайное галасаванне магчыма толькі ў выглядзе правакацый. Ні адзін выбаршчык, нават калі ён вельмі варожа ставіцца да ўлады, гэтых дзеянняў не ўчыняе, разумеючы, што яны незаконныя. Таму гаварыць аб тым, што гэта складае нейкую праблему нават у маральным сэнсе слова, не даводзіцца. Што ж датычыцца юрыдычнага аспекту, то самай надзейнай гарантыяй з'яўляецца ажыццяўленне галасавання на аснове пашпарта, які змяшчае штамп аб рэгістрацыі", - сказала Лідзія Ярмошына.

Яна адзначыла, што прадастаўляць для галасавання замест пашпарта можна і іншыя дакументы (ваенны або студэнцкі білеты, пенсійнае пасведчанне, пасведчанне дзяржслужачага). "Але зноў-такі, для таго каб прагаласаваць па гэтых дакументах, трэба абавязкова быць уключаным у спіс для галасавання. А ў іх уключаюцца грамадзяне па месцы рэгістрацыі", - растлумачыла кіраўнік ЦВК.

Лідзія Ярмошына падкрэсліла, што ў рэспубліцы існуе прамая забарона галасаваць не па месцы рэгістрацыі. "Ужо гэта з'яўляецца гарантыяй таго, што выбаршчык не прагаласуе двойчы", - канстатавала старшыня Цэнтрвыбаркама.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі