Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прэзідэнцкія выбары-2015

Прэзідэнцкія выбары-2015 у Беларусі

26 Жнв 2015

Ярмошына: У Беларусь прыбылі пакуль 11 наглядальнікаў місіі БДІПЧ АБСЕ

26 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусь на гэты час прыбылі толькі 11 наглядальнікаў місіі БДІПЧ АБСЕ, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына па выніках сённяшняй сустрэчы з кіраўніком місіі Жакам Форам.

"Нягледзячы на тое што ў краіну прыбылі пакуль толькі 11 наглядальнікаў, ЦВК выдала пасведчанні на ўсе 48 чалавек. Астатнія 37 прыбудуць у краіну толькі на наступным тыдні", - сказала Лідзія Ярмошына.

Яна паведаміла, што Жак Фор праінфармаваў яе аб тым, хто будзе працаваць у складзе місіі, як яны плануюць пабудаваць сваю работу. Кіраўнік місіі папрасіў ЦВК аказваць садзейнічанне ў прадастаўленні дакументаў, наладжванні кантактаў і інш. Лідзія Ярмошына гарантавала Жаку Фору, што такая дапамога будзе прадастаўлена. Яна праінфармавала кіраўніка наглядальнікаў БДІПЧ АБСЕ аб першым этапе выбарчай кампаніі, які ўжо адбыўся. Размова ішла і аб тым, як ідзе работа са зваротамі і скаргамі грамадзян. Безумоўна, кіраўнік ЦВК і кіраўнік місіі пагаварылі і аб прэтэндэнтах на пасаду Прэзідэнта. "Гэта былі яшчэ пакуль аргпытанні. Яны не датычыліся нейкіх момантаў або асаблівасцей правядзення перадвыбарнай кампаніі", - удакладніла Лідзія Ярмошына.

Раней Жак Фор займаў такія пасады, як пасол Францыі ва Украіне, сустаршыня Мінскай групы АБСЕ (па ўрэгуляванні нагорна-карабахскага канфлікту). Плануецца, што сёння ён сустрэнецца з беларускімі журналістамі ў Мінску.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі