Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прэзідэнцкія выбары-2015

Прэзідэнцкія выбары-2015 у Беларусі

13 Кст 2015

Ярмошына: ЦВК задаволена папярэднім заключэннем місіі АБСЕ па назіранні за выбарамі

Ярмошына: ЦВК задаволена папярэднім заключэннем місіі АБСЕ па назіранні за выбарамі

13 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ЦВК задаволена папярэднім заключэннем місіі АБСЕ па назіранні за выбарамі, якое прадстаўлена напярэдадні ў Мінску. Аб гэтым паведаміла сёння журналістам старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Магу сказаць, што Цэнтральная камісія задаволена тым заключэннем, якое прадстаўлена па выніках назірання за выбарамі з боку місіі АБСЕ", - адзначыла Лідзія Ярмошына.

"За доўгія гады міжнароднага назірання менавіта з боку місіі АБСЕ ў нашай краіне мы ўпершыню атрымалі справаздачу, якая змяшчае вывады і пералічвае падзеі не толькі з адмоўнага боку, але і адзначае шмат станоўчага. Там шмат адзначана добрага, і гэтым трэба ганарыцца", - лічыць старшыня ЦВК.

У прыватнасці, яна звярнула ўвагу, што адзначаны абстаноўка, якая была ў краіне напярэдадні выбараў, добразычлівасць і адкрытасць усіх членаў выбарчых камісій, іх супрацоўніцтва з членамі місіі, а таксама выдатная работа сродкаў масавай інфармацыі, якія без якога-небудзь цэнзуравання прадастаўлялі магчымасць вядзення перадвыбарнай агітацыі кандыдатам у прэзідэнты. Акрамя таго, у заключэнні гаворыцца, што агітацыйная кампанія апошнія два тыдні праводзілася кандыдатамі на добрым узроўні, чаму ўсяляк садзейнічалі мясцовыя ўлады.

"Быў адзначаны як вельмі добры працэс галасавання на 95 працэнтах участкаў, дзе былі міжнародныя наглядальнікі. Хацела б падкрэсліць, што гэта вельмі высокая ацэнка менавіта працэдуры галасавання. Так, былі адзначаны недахопы, звязаныя з празрыстасцю, зладжанасцю работы ўчастковых выбарчых камісій у момант падліку галасоў. Тым не менш колькасць выпадкаў, дзе члены місіі выказалі заўвагі, зменшылася ў параўнанні з парламенцкімі выбарамі 2012 года. У сувязі з гэтым магу падкрэсліць, што члены місіі АБСЕ стараліся працаваць аб'ектыўна, але і нашы арганізатары выбараў на месцах прыклалі ўсе намаганні для таго, каб працэдура выбараў была максімальна адкрытай, падлік галасоў - сумленным, а наглядальнікі, сапраўды, зрабілі свае аб'ектыўныя вывады", - сказала старшыня ЦВК.

Лідзія Ярмошына таксама праінфармавала, што сёння адбылася яе сустрэча з кіраўніцтвам місіі АБСЕ ў сувязі са спыненнем маніторынгавай місіяй паўнамоцтваў і ад'ездам яе кіраўніцтва з Мінска. "У ходзе сустрэчы мы абмяняліся ўражаннямі адносна працэсу назірання і працэсу выбараў і, у прынцыпе, намецілі перспектывы работы на будучае. Я падзякавала супрацоўнікам місіі, яе кіраўніцтву за спробу бачання аб'ектыўнасці тых падзей, якія адбываюцца ў нашай краіне", - дадала яна.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі