6 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Традыцыйныя прадстаўнікі апазіцыі выпалі з кампаніі па выбарах Прэзідэнта па ўласным жаданні. Такое меркаванне выказала 6 кастрычніка кіраўнік Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына ў праграме "Буйным планам" на тэлеканале "Беларусь 1", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
"Я думаю, яны выпалі, таму што жадалі выпасці, ім няма чаго прапанаваць, яны не хочуць браць адказнасць, таму што ў любым выпадку любая барацьба за ўладу і праходжанне ў гэту ўладу - гэта заўсёды персанальная адказнасць. Паверце мне, яны ўсе гучна заявяцца ў наступным годзе на парламенцкіх выбарах, таму што калектыўную адказнасць падзяляць з народам заўсёды прасцей, чым адказваць у гэтай краіне (як і ў любой іншай) за свае ўчынкі", - сказала Лідзія Ярмошына.
"Таму, я лічу, што нікуды яны не пайшлі, яны абавязкова будуць і лідзіруючае месца ў сваіх невялікіх партыйных тусоўках ніколі не ўступяць, таму што яны па-за гэтым, напэўна, як прафесіяналы ўжо не існуюць", - заўважыла Лідзія Ярмошына.