Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прэзідэнцкія выбары-2015

Прэзідэнцкія выбары-2015 у Беларусі

30 Чэр 2015

Ярмошына спадзяецца на нясумную прэзідэнцкую выбарчую кампанію, але без хваляванняў

30 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына спадзяецца на нясумную прэзідэнцкую выбарчую кампанію, але без хваляванняў. Аб гэтым яна заявіла сёння журналістам у Палаце прадстаўнікоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Спадзяюся, што выбарчая кампанія будзе не сумнай, не соннай, але пры гэтым не прынясе неспакою і хваляванняў, якія мы мелі ў 2010 годзе, - сказала Лідзія Ярмошына. - Калі мы ўбачым тых, хто мае намер стаць кандыдатам у прэзідэнты, зможам гаварыць аб тым, наколькі вяла або весела пройдзе гэта выбарчая кампанія".

Пры гэтым старшыня ЦВК са шкадаваннем канстатавала, што пакуль праяўляе актыўнасць толькі адна асоба, якая не можа вылучацца, паколькі не з'яўляецца грамадзянінам Беларусі па нараджэнні, - граф Аляксандр Прушынскі. "Ён цудоўны, вясёлы чалавек, і ён актыўны, у той час як мы не можам яго зарэгістраваць", - растлумачыла Лідзія Ярмошына.

На пытанне аб тым, якую ацэнку маючым адбыцца выбарам можа даць Захад у асобе наглядальнікаў, Лідзія Ярмошына адказала: "Застаецца толькі верыць у лепшае і працаваць над тым, каб не даваць падстаў для крытыкі". Паводле яе слоў, недахопы можна знайсці ў любой рабоце, але яны не павінны паўплываць на ход выбараў і волевыяўленне грамадзян.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі