Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прэзідэнцкія выбары-2015

Прэзідэнцкія выбары-2015 у Беларусі

18 Жнв 2015

Ярмошына ўручыла Лебедзеву пасведчанне ў сувязі з пачаткам работы маніторынгавай місіі СНД на выбарах Прэзідэнта

18 жніўня, Мінск /Таццяна Пастушэнка - БЕЛТА/. Старшыня Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына сёння ўручыла кіраўніку місіі наглядальнікаў ад СНД на прэзідэнцкіх выбарах Сяргею Лебедзеву пасведчанне ў сувязі з пачаткам работы місіі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Лідзія Ярмошына адзначыла, што па традыцыі на выбарах у Беларусі пасведчанне за нумарам адзін мае старшыня Выканаўчага камітэта - выканаўчы сакратар СНД Сяргей Лебедзеў.

Ярмошына ўручыла Лебедзеву пасведчанне ў сувязі з пачаткам работы маніторынгавай місіі СНД на выбарах ПрэзідэнтаСтаршыня ЦВК звярнула ўвагу, што ў агульнай колькасці акрэдытаваны 33 міжнародныя наглядальнікі, якія прадстаўляюць СНД. "З сённяшняга дня місія пачынае працаваць афіцыйна, прычым гэта чацвёртае назіранне за выбарамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у гісторыі СНД", - заўважыла яна.

"Абсалютна ўпэўнена, што ў супрацоўнікаў місіі, а таксама ўсіх, хто прыбудзе на кароткатэрміновае назіранне, не будзе ніякіх праблем, - сказала Лідзія Ярмошына. - Усе, хто будзе ў Беларусі на гэты раз, цесна супрацоўнічаюць з Садружнасцю, яны ўсе добра ведаюць беларускае выбарчае заканадаўства, ведаюць традыцыі, ва ўмовах якіх праходзяць выбары Прэзідэнта. Упэўнена, што ў нас будуць канструктыўныя адносіны, якія пойдуць на карысць усяму працэсу назірання, будуць садзейнічаць і, магчыма, пашыраць нашу правапрымяняльную практыку ў ходзе гэтай выбарчай кампаніі".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі