Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прэзідэнцкія выбары-2015

Прэзідэнцкія выбары-2015 у Беларусі

14 Врс 2015

Ярмошына раіць тэлеканалам максімальна аб'ектыўна прадстаўляць карціну правядзення выбараў Прэзідэнта Беларусі

14 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тэлеканалам трэба максімальна аб'ектыўна прадстаўляць карціну правядзення выбараў Прэзідэнта Беларусі. Аб гэтым заявіла старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1", перадае БЕЛТА.

"Я вельмі раю ўсім нашым тэлеканалам па максімуму аб'ектыўна прадстаўляць карціну нашых выбараў: усяго таго, што гавораць нашы кандыдаты і адчуваюць выбаршчыкі. Я спадзяюся, што нас не падвядуць і выбарчыя камісіі: яны таксама спрацуюць свабодна", - сказала Лідзія Ярмошына.

Старшыня ЦВК лічыць, што ў кандыдатаў у прэзідэнты вырас узровень прававой дасведчанасці. "У іх з'явіліся паліттэхнолагі, таму дакументы складаліся правільна. Вырас і ўзровень агульнай інфармаванасці. Цяпер з кандыдатамі і штабамі прыемна працаваць", - дадала яна.

Гэтымі днямі Цэнтрвыбаркам Беларусі зарэгістраваў чатырох кандыдатаў у прэзідэнты. Удзел у выбарчай кампаніі прадаўжаюць Сяргей Гайдукевіч, Таццяна Караткевіч, Аляксандр Лукашэнка і Мікалай Улаховіч. Такое рашэнне ЦВК прыняў у сувязі з тым, што ініцыятыўныя групы гэтых кандыдатаў змаглі сабраць больш як 100 тыс. дакладных подпісаў, кандыдаты прадставілі карэктныя дэкларацыі аб даходах і маёмасці (свае і паўналетніх членаў сям'і, якія пражываюць разам з імі) або дэкларацыі з нязначнымі памылкамі, а іх біяграфіі адпавядаюць сапраўднасці.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі