24 верасня, Мінск /Васіль Малашэнкаў - БЕЛТА/. Папярэднюю справаздачу місіі наглядальнікаў ад СНД можна лічыць аб'ектыўнай, заявіла сёння старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Справаздача СНД вельмі добрая. Яна не мае ні пазітыўнага, ні негатыўнага. Яна сапраўды змяшчае аб'ектыўную інфармацыю без ацэнак", - сказала Лідзія Ярмошына. Гаворачы аб папярэдняй справаздачы БДІПЧ АБСЕ, старшыня Цэнтрвыбаркама адзначыла: "З аднаго боку, ацэнкі ў канцы справаздачы няма". Але, на яе думку, "яна выклікае менш аптымізму".