16 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына плануе ў бліжэйшы час сустрэцца з кіраўніком доўгатэрміновай місіі наглядальнікаў БДІПЧ АБСЕ Жакам Форам. Аб гэтым старшыня ЦВК паведаміла сёння журналістам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Відавочна, ён мне прадставіць прамежкавую справаздачу", - сказала Лідзія Ярмошына. Паводле яе слоў, прадстаўнікі місіі АБСЕ практычна кожны тыдзень просяць ЦВК прадаставіць копіі скаргаў, што паступаюць, і адказаў на іх.
Што датычыцца місіі СНД, то прадстаўнікі гэтай маніторынгавай групы задаюць пытанні ў рабочым парадку, нейкіх афіцыйных сустрэч і кантактаў на ўзроўні кіраўніцтва пакуль не было. "Тым не менш саветнікі місіі рэгулярна прыходзяць у наш прававы аддзел і атрымліваюць неабходную інфармацыю ў юрыстаў", - удакладніла кіраўнік ЦВК.
Гаворачы аб міжнародных наглядальніках, Лідзія Ярмошына адзначыла: "Яны працуюць незалежна ад нас".