27 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пакуль невядома, ці ўвойдуць наглядальнікі ад Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы (ПАСЕ) у склад місіі АБСЕ для маніторынгу прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. Аб гэтым паведаміла сёння журналістам старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Яшчэ не ведаю, будуць яны ў складзе місіі АБСЕ або ў асобнай якасці", - сказала кіраўнік ЦВК.
Лідзія Ярмошына ўдакладніла, што 9 верасня ў яе павінна адбыцца сустрэча з Андрэа Рыгоні, кіраўніком місіі наглядальнікаў ад ПАСЕ. Гэта пытанне праясніцца на гэтай сустрэчы.