Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прэзідэнцкія выбары-2015

Прэзідэнцкія выбары-2015 у Беларусі

16 Врс 2015

Ярмошына: Некаторыя палітычныя сілы ў Беларусі працуюць на адмоўную ацэнку выбараў з боку наглядальнікаў

16 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Некаторыя палітычныя сілы ў Беларусі працуюць на адмоўную ацэнку выбараў з боку міжнародных наглядальнікаў. Аб гэтым заявіла сёння старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына ў час анлайн-канферэнцыі аб ходзе прэзідэнцкай выбарчай кампаніі ў Беларусі на сайце БЕЛТА.

"Гэта перш за ўсё апазіцыйныя палітыкі, асабліва тыя, хто не змог удзельнічаць у выбарах або выбыў з першага этапу выбарчай кампаніі, не здолеўшы сабраць патрэбную колькасць подпісаў. Для іх адмоўныя вынікі з'яўляюцца пазітыўным момантам. На гэта яны і будуць працаваць", - растлумачыла Лідзія Ярмошына.

Адказваючы на пытанне, ці ёсць шанцы, што па выніках гэтай выбарчай кампаніі будзе пераламана нейкая шаблоннасць падыходаў адносна Беларусі з боку міжнародных арганізацый, старшыня Цэнтрвыбаркама адказала, што ЦВК працавала і будзе працаваць як звычайна, на тое, каб ацэнка выбараў была са знакам "плюс". Гэта значыць, каб у заключэнні быў абазначаны прагрэс, а не рэгрэс. "Мне вельмі хацелася б адказаць пазітыўна, з упэўненасцю. Але я не магу рабіць ацэнку за зусім іншых людзей, у якіх задачы адрозныя ад маіх", - звярнула ўвагу яна.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі