16 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кандыдатам на пасаду Прэзідэнта Беларусі трэба больш актыўна займацца агітацыяй. Аб гэтым заявіла сёння журналістам старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Думаю, што ўсё ж такі актыўнасць павінна быць большай. Тады выбаршчыкі заўважаць, што ў нас сапраўды ідзе перадвыбарная агітацыя", - сказала кіраўнік ЦВК. Акрамя таго, Лідзія Ярмошына адзначыла, што кандыдаты ў прэзідэнты "больш актыўна павінны праводзіць непасрэдныя сустрэчы з выбаршчыкамі".
11 верасня ў Беларусі пачаўся новы этап перадвыбарнай кампаніі - перыяд агітацыі. Усе кандыдаты ўжо апублікавалі свае праграмы. Сёння на сайце газеты "СБ. Беларусь сегодня" з'явіліся праграмы дзеючага Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, а таксама Мікалая Улаховіча. Раней у інтэрнэце з'явіліся праграмы Таццяны Караткевіч і Сяргея Гайдукевіча.