Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прэзідэнцкія выбары-2015

Прэзідэнцкія выбары-2015 у Беларусі

17 Врс 2015

Ярмошына: Грамадска-палітычная актыўнасць моладзі павінна быць вышэйшая

17 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Грамадска-палітычная актыўнасць моладзі павінна быць вышэйшая. Такое меркаванне 17 верасня выказала старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына ў час Адзінага дня інфармавання па тэме "Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь - найважнейшая палітычная падзея ў жыцці краіны" ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Беларусі, паведамляе БЕЛТА.

Лідзія Ярмошына лічыць, што ў цэлым маладыя людзі недастаткова ўдзельнічаюць у жыцці дзяржавы. Пры гэтым яна выказала надзею, што са сцен Акадэміі кіравання выйдуць актыўныя патрыёты сваёй краіны.

Акрамя таго, старшыня ЦВК адзначыла цвярозыя настроі ў грамадстве ў ходзе выбарчай кампаніі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. "Не трэба ганяцца за экстрымам, заўсёды чапляюць нейкія падзеі, якія выбіваюцца з агульных рамак. Думаю, тое, што ў грамадстве ставяцца да гэтага цвяроза, магчыма, нават холадна, у гэтым няма нічога дрэннага. Гэта сведчыць аб устойлівых поглядах, аб тым, што грамадства стабільнае, яно не чакае месію, яно чакае звычайнага эфектыўнага менеджара, які гатовы кіраваць краінай", - падкрэсліла Лідзія Ярмошына.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі