Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прэзідэнцкія выбары-2015

Прэзідэнцкія выбары-2015 у Беларусі

16 Врс 2015

Ярмошына: Галасаванне па электроннай пошце можна ўводзіць пры ўмове захавання тайны волевыяўлення

16 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пры ўвядзенні магчымасці для грамадзян Беларусі, якія пражываюць за мяжой, галасаваць па электроннай пошце з выкарыстаннем лічбавага подпісу неабходна забяспечыць захаванне тайны волевыяўлення, заявіла сёння старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына ў час анлайн-канферэнцыі на сайце БЕЛТА.

"Тут ёсць такія юрыдычныя нюансы: як электроніку сумясціць з тайнай", - падкрэсліла кіраўнік ЦВК.

"Неабходна, каб гэтыя подпісы захавалі тайну волевыяўлення выбаршчыкаў. Патрэбны механізм, які будзе блакіраваць доступ нават членаў выбарчай камісіі, якія атрымліваюць вынік, да гэтага подпісу. Патрэбна адпаведнае праграмнае забеспячэнне, а інакш парушаецца тайна волевыяўлення", - сказала Лідзія Ярмошына.

Што датычыцца выкарыстання такой формы галасавання за мяжой, то, напрыклад, у ЗША кіруюцца тым, што выбаршчык згодны, што яго тайна волевыяўлення будзе раскрыта.

Раней Лідзія Ярмошына заяўляла, што не выключае ў будучыні пераходу на галасаванне па электроннай пошце для грамадзян Беларусі, якія пражываюць за мяжой. Паводле яе слоў, рост участкаў для галасавання за мяжой сведчыць, што колькасць беларускіх грамадзян, якія пражываюць па-за краінай, значна павялічылася. Старшыня ЦВК звярнула ўвагу, што ў Расіі і Польшчы для галасавання на гэтых прэзідэнцкіх выбарах утворана аднолькавая колькасць участкаў (па чатыры). "Хоць я лічу, што для Расіі гэтага яўна недастаткова, паколькі грамадзяне Беларусі, якія працуюць, напрыклад, на Поўначы, у выбарах удзельнічаць, на жаль, не змогуць. Яны могуць, вядома, прыехаць у Маскву, але я сумняваюся, што яны гэта зробяць, - заўважыла яна. - Таму менавіта для такіх выпадкаў трэба некалі пераходзіць (і я думаю, што некалі гэта адбудзецца) да галасавання па электроннай пошце".

Усяго для гэтых прэзідэнцкіх выбараў створана 6129 участкаў для галасавання, з якіх 49 - за мяжой. Замежныя ўчасткі ўтвораны пры дыппрадстаўніцтвах у наступных гарадах: Вена (Аўстрыя), Баку (Азербайджан), Ерэван (Арменія), Брусель (Бельгія), Сафія (Балгарыя), Лондан (Вялікабрытанія), Будапешт (Венгрыя), Каракас (Венесуэла), Берлін і Мюнхен (Германія), Тэль-Авіў (Ізраіль), Нью-Дэлі (Індыя), Рым і Мілан (Італія), Астана (Казахстан), Атава (Канада), Пекін і Шанхай (Кітай), Гавана (Куба), Рыга і Даўгаўпілс (Латвія), Вільнюс (Літва), Кішынёў (Малдова), Гаага (Нідэрланды), Варшава, Гданьск, Беласток і Бяла-Падляска (Польшча), Абу-Дабі (ААЭ), Масква, Санкт-Пецярбург, Калінінград і Растоў-на-Доне (Расія), Бялград (Сербія), Браціслава (Славакія), Вашынгтон і Нью-Ёрк (ЗША), Анкара і Стамбул (Турцыя), Ташкент (Узбекістан), Кіеў (Украіна), Парыж (Францыя), Хельсінкі (Фінляндыя), Прага (Чэхія), Берн (Швейцарыя), Кіта (Эквадор), Талін (Эстонія), Прэторыя (ПАР), Токіа (Японія).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі