Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прэзідэнцкія выбары-2015

Прэзідэнцкія выбары-2015 у Беларусі

12 Жнв 2015

Ярмошына: Друкаваныя СМІ, акрамя абавязаных размяшчаць перадвыбарныя праграмы кандыдатаў у прэзідэнты, маюць права адмовіць у іх публікацыі

12 жніўня, Мінск /Таццяна Пастушэнка - БЕЛТА/. Друкаваныя СМІ, акрамя абавязаных размяшчаць перадвыбарныя праграмы кандыдатаў у прэзідэнты, маюць права адмовіць у публікацыі гэтых праграм. Аб гэтым заявіла сёння журналістам, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА, старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына.

Лідзія Ярмошына звярнула ўвагу, што пастанова ЦВК вызначае абавязак шэрага вядучых друкаваных сродкаў масавай інфармацыі публікаваць бясплатна перадвыбарныя праграмы кандыдатаў. "За выключэннем гэтых друкаваных выданняў усе астатнія газеты могуць прадастаўляць сваю плошчу на камерцыйнай аснове. Вядома, яны могуць прадастаўляць і бясплатна, калі пажадаюць, але тады - усім кандыдатам", - падкрэсліла яна.

Пры гэтым у рэдакцыі СМІ могуць быць свае падставы для адмовы ў публікацыі перадвыбарнай праграмы. "Напрыклад, рэдакцыя наогул не збіраецца публікаваць палітычную рэкламу або ідэі, абвешчаныя гэтай праграмай, не адпавядаюць рэдакцыйнай палітыцы выдання. Такое права ў газеты ёсць, і гэта не з'яўляецца парушэннем закона", - заўважыла Лідзія Ярмошына.

Акрамя публікацыі сваіх праграм у друкаваных СМІ, кандыдаты на пасаду кіраўніка дзяржавы змогуць бясплатна выступіць на "Беларусь 1" з 14 па 25 верасня (з 19.00 да 20.00). Акрамя таго, для кандыдатаў адводзіцца час на радыё - у рабочыя дні з 21 верасня па 2 кастрычніка (6.10 да 7.10).

Тэледэбаты кандыдатаў у Прэзідэнты пройдуць 3 кастрычніка, парадак іх правядзення вызначаецца Белтэлерадыёкампаніяй.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі