12 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Яўка выбаршчыкаў на прэзідэнцкіх выбарах склала 86,75 працэнта. Такія даныя размешчаны на сайце Цэнтрвыбаркама Беларусі, паведамляе БЕЛТА.
Лідарам па яўцы стала Віцебская вобласць (91 працэнт грамадзян), менш за ўсё выбаршчыкаў ад колькасці ўключаных у спісы прагаласавала ў горадзе Мінску (73,33 працэнта).
На ўчастках за мяжой прагаласавалі 82,85 працэнта грамадзян.
Агульная колькасць выбаршчыкаў, уключаных у спісы, склала больш як 7 млн.