11 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Яўка выбаршчыкаў на прэзідэнцкіх выбарах па стане на 18.00 склала 81,77 працэнта. Аб гэтым гаворыцца на сайце ЦВК Беларусі, паведамляе БЕЛТА.
Самая вялікая яўка зафіксавана ў Віцебскай вобласці - 87,57 працэнта. Найбольш нізкі ўзровень у Мінску - 67,07 працэнта. За межамі краіны прагаласавала 77,69 працэнта.