12 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Паводле апошніх даных, яўка на выбары Прэзідэнта Беларусі склала 87,2 працэнта выбаршчыкаў. Аб гэтым паведаміла сёння журналістам старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"У выбарах удзельнічала 6 102 896 грамадзян, што складае 87,2 працэнта выбаршчыкаў, уключаных у спісы для галасавання. Пяць гадоў таму ў выбарах прыняла ўдзел крыху большая колькасць выбаршчыкаў - 90,6 працэнта", - адзначыла кіраўнік ЦВК.
На выбарах Прэзідэнта Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паводле папярэдніх даных, набраў 83,49 працэнта галасоў. Супраць усіх кандыдатаў прагаласавалі 6,4 працэнта выбаршчыкаў. За Таццяну Караткевіч па краіне аддалі галасы 4,42 працэнта выбаршчыкаў. Сяргей Гайдукевіч набраў 3,32 працэнта галасоў, Мікалай Улаховіч - 1,67 працэнта.
"Магчыма неістотнае змяненне паказчыкаў, паколькі яшчэ не атрыманы дадатковыя звесткі аб галасаванні грамадзян за мяжой", - растлумачыла Лідзія Ярмошына.