Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прэзідэнцкія выбары-2015

Прэзідэнцкія выбары-2015 у Беларусі

10 Ліп 2015

Гур'янаў: Падрыхтоўка да выбараў Прэзідэнта ў беларускіх консульствах і пасольствах ідзе актыўна

10 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Падрыхтоўка да прэзідэнцкіх выбараў 2015 года ў беларускіх консульствах і пасольствах пачалася ўжо і ідзе актыўна. Аб гэтым паведаміў намеснік міністра замежных спраў Беларусі Аляксандр Гур'янаў у час наведвання мемарыяльнага комплексу "Курган Славы" прадстаўнікамі МЗС і Федэрацыі прафсаюзаў, а таксама кіраўнікамі дыпламатычных прадстаўніцтваў Беларусі за мяжой, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Падрыхтоўка да прэзідэнцкіх выбараў 2015 года ў беларускіх консульствах і пасольствах цяпер знаходзіцца на пачатковым этапе, але вядзецца інтэнсіўна. У першы ж дзень штогадовага семінара кіраўнікоў дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў Беларусі дыпламаты сустрэліся са старшынёй Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзіяй Ярмошынай і абмеркавалі самыя актуальныя пытанні па гэтай тэме. Ужо вядома, што плануецца адкрыццё 40 выбарчых участкаў пры пасольствах і консульствах", - сказаў Аляксандр Гур'янаў.

Паводле слоў намесніка міністра, цяпер праводзіцца маштабная інфармацыйная работа, а бліжэй да даты выбараў ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку будуць створаны выбарчыя камісіі. У іх склад увойдуць не толькі супрацоўнікі загранустаноў, але і беларусы, якія пражываюць за мяжой. "У тых краінах, дзе беларуская дыяспара шматлікая, мы чакаем добрых паказчыкаў яўкі. Як паказвае вопыт, нашы суайчыннікі актыўна выказваюць сваю пазіцыю", - дадаў Аляксандр Гур'янаў.

Штогадовы семінар кіраўнікоў дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў Беларусі праходзіць у Мінску з 8 па 17 ліпеня. Семінар прысвечаны асноўным напрамкам дзейнасці загранустаноў у сучасных умовах. Наведванне мемарыяльнага комплексу "Курган Славы" прадстаўнікамі Міністэрства замежных спраў і Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, а таксама кіраўнікамі дыпламатычных прадстаўніцтваў за мяжой было ініцыіравана пярвічнай прафсаюзнай арганізацыяй МЗС.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі