Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прэзідэнцкія выбары-2015

Прэзідэнцкія выбары-2015 у Беларусі

8 Ліп 2015

Гумінскі і Канерва абмеркавалі ўдзел ПА АБСЕ ў назіранні за выбарамі Прэзідэнта Беларусі

8 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дэлегацыі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь у Парламенцкай асамблеі Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (ПА АБСЕ) Віктар Гумінскі сустрэўся ў Хельсінкі са старшынёй ПА АБСЕ Ілкам Канервам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.

"Абмяркоўваліся пытанні ўдзелу парламента Беларусі ў дзейнасці ПА АБСЕ, шляхі ўрэгулявання сітуацыі ва Украіне, уключаючы ўклад нашай краіны і ролю ПА АБСЕ ў міжнародных намаганнях у гэтым напрамку, праблематыка ўдзелу ПА АБСЕ ў міжнародным назіранні за выбарамі Прэзідэнта Беларусі, а таксама развіцця беларуска-фінляндскага супрацоўніцтва", - растлумачылі ў Палаце прадстаўнікоў.

Парламенцкая дэлегацыя Беларусі прадаўжае ўдзел у рабоце 24-й штогадовай сесіі ПА АБСЕ. "Беларускія парламентарыі прынялі актыўны ўдзел у пленарным пасяджэнні Асамблеі і пасяджэннях трох агульных камітэтаў ПА АБСЕ: па палітычных пытаннях і бяспецы; па эканамічных пытаннях, навуцы, тэхналогіі і навакольным асяроддзі; па пытаннях дэмакратыі, правоў чалавека і гуманітарных пытаннях. Асамблея падтрымала шэраг беларускіх паправак да праектаў рэзалюцый ПА АБСЕ", - дадалі ў Палаце прадстаўнікоў.

Адбыліся таксама сустрэчы беларускіх парламентарыяў з кіраўнікамі і членамі парламенцкіх дэлегацый Азербайджана, Арменіі, Балгарыі, Вялікабрытаніі, Германіі, Грузіі, Італіі, Казахстана, Кыргызстана, Манголіі, Польшчы, ЗША, Таджыкістана, Украіны, Францыі, Чэхіі, Швецыі, Эстоніі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі