12 кастрычніка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Генеральны сакратар АБСЕ Ламберта Заньер, выступаючы сёння ў Маскве на пашыраным пасяджэнні Пастаяннага савета АДКБ па пытаннях забеспячэння бяспекі ў Еўразіі, павіншаваў беларускі бок з правядзеннем выбараў Прэзідэнта, ацаніўшы іх як паспяховыя. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміла крыніца ў Пастаянным савеце АДКБ.
Ламберта Заньер таксама падзякаваў Рэспубліцы Беларусь за прадастаўленне мінскай пляцоўкі для вырашэння пытанняў унутрыўкраінскага ўрэгулявання. У гэтым кантэксце генеральны сакратар АБСЕ назваў Беларусь "фактарам і гарантам стабільнасці".