11 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кандыдат у прэзідэнты Беларусі Сяргей Гайдукевіч павіншаваў дзеючага кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнку з перамогай на выбарах. Аб гэтым ён заявіў сёння ў эфіры праграмы "Справа прынцыпу" на тэлеканале АНТ, паведамляе БЕЛТА.
"Я наогул гаварыў перад пачаткам прэзідэнцкіх выбараў, што фаварыт і лідар гэтай гонкі - дзеючы Прэзідэнт. І ставіў перад сабой задачу змагацца з ім. Для мяне, для палітыкаў, для людзей, якія аб'ектыўна глядзяць на рэчы, - гэта нармальна. Я павіншаваў Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнку з перамогай, гэта правільна, таму што мы павінны быць разам", - адзначыў Сяргей Гайдукевіч. Ён падкрэсліў, што самае галоўнае - гэта моцная, суверэнная, дэмакратычная Беларусь, каб над галавой было мірнае неба.
Што датычыцца даных экзітполаў Сяргей Гайдукевіч сказаў, што ставіцца да іх прагматычна. "Я сёння раніцай гаварыў аб даных, якія мы атрымалі па папярэднім галасаванні з абласцей, - там усюды вырысоўваецца, што дзеючы Прэзідэнт выйграў. Для нас гэта было цалкам відавочна і цалкам зразумела", - сказаў ён.
Што датычыцца канчатковага размеркавання месц кандыдатаў у прэзідэнты, то Сяргей Гайдукевіч выказаў думку, што для дзяржавы гэта вялікай ролі не адыграе. "Гэта ўжо асабістыя інтарэсы кандыдатаў у прэзідэнты. Самае галоўнае, што выбары прайшлі, людзі пачулі, яны прыйшлі на выбарчыя ўчасткі. Вельмі рады, што так шмат людзей прыйшло. Для мяне гэта свята", - рэзюмаваў ён.
Кандыдат у прэзідэнты Беларусі Мікалай Улаховіч таксама павіншаваў Аляксандра Лукашэнку з пераканаўчай перамогай на выбарах. "Я далучаюся да сваіх таварышаў, калег, канкурэнтаў дзеючага Прэзідэнта і таксама хацеў бы павіншаваць яго з пераканаўчай перамогай на выбарах", - сказаў Мікалай Улаховіч.
Ён падкрэсліў, што яго не хвалюе, якое падагульняючае месца на выбарах заняў асабіста ён. "Выбары заўсёды былі святам для нашага народа. Лічу тое, што арымаў перамогу патрыёт, - маю на ўвазе дзеючага Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнку - для нашай партыі вялікая заслуга, таму што мы таксама патрыёты. Мы заўсёды падтрымлівалі яго", - адзначыў ён.