Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прэзідэнцкія выбары-2015

Прэзідэнцкія выбары-2015 у Беларусі

15 Врс 2015

Гайдукевіч і Караткевіч падалі заяўкі на ўдзел у тэледэбатах

15 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Белтэлерадыёкампанію 15 верасня паступілі дзве заяўкі на ўдзел у тэледэбатах ад кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі - Сяргея Гайдукевіча і Таццяны Караткевіч. Такая інфармацыя прагучала ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1", паведамляе БЕЛТА.

У эфіры "Беларусь 1" адзначалася, што ў адпаведнасці з пастановай Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў (ЦВК), тэледэбаты могуць адбыцца, калі аб жаданні ўдзельнічаць у іх заявілі мінімум два кандыдаты.

Як паведамлялася раней, тэледэбаты кандыдатаў у прэзідэнты пройдуць на тэлеканале "Беларусь 1" 3 кастрычніка, пачатак - у 17.00. Для гэтага адводзіцца 60 мінут эфірнага часу. Кандыдат, які жадае ўдзельнічаць у тэледэбатах, не пазней за 18 верасня павінен падаць у Белтэлерадыёкампанію пісьмовую заяву. Пры гэтым можна ўпаўнаважыць для ўдзелу ў тэледэбатах давераную асобу.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі