Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прэзідэнцкія выбары-2015

Прэзідэнцкія выбары-2015 у Беларусі

8 Кст 2015

Экзітпол на прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі 11 кастрычніка будуць праводзіць 3 арганізацыі

8 кастрычніка, Мінск /Марта Астрэйка - БЕЛТА/. На выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 11 кастрычніка апытанне грамадзян на выхадзе з выбарчых участкаў (экзітпол) будуць праводзіць тры арганізацыі: Інстытут сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Маладзёжная лабараторыя сацыялагічных даследаванняў рэспубліканскага саюза грамадскіх аб'яднанняў "Беларускі камітэт маладзёжных арганізацый", а таксама Інстытут параўнальных сацыяльных даследаванняў "Еўразійскі барометр", паведамляе БЕЛТА.

Інстытут сацыялогіі НАН - адзіная ў Беларусі навуковая ўстанова, якая праводзіць комплекснае і сістэматычнае вывучэнне беларускага грамадства. Два разы ў год спецыялісты інстытута праводзяць маніторынг сацыяльна-палітычнай сітуацыі ў краіне, выяўляючы найбольш праблемныя месцы ў развіцці грамадства, асноўныя тэндэнцыі ў палітычнай і сацыяльна-эканамічнай сферах. Асабліва актуальныя вынікі такіх даследаванняў у перыяды важных грамадска-палітычных падзей.

Маладзёжная лабараторыя сацыялагічных даследаванняў функцыянуе ў цесным супрацоўніцтве з Цэнтрам сацыялагічных і палітычных даследаванняў БДУ і Інстытутам сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Яна праводзіць сацыялагічныя даследаванні ў маладзёжнай сферы, а таксама падрыхтоўку аналітычнай інфармацыі па даследуемых праблемах.

Інстытут параўнальных сацыяльных даследаванняў "Еўразійскі барометр" - міжнародная некамерцыйная няўрадавая арганізацыя са штаб-кватэрай у Вене (Аўстрыя). "Еўразійскі барометр" уяўляе сабой сетку навукова-даследчых арганізацый і асобных даследчыкаў, якія працуюць больш як у 25 краінах. Асноўнай мэтай работы з'яўляецца маніторынг грамадскай думкі ў кантэксце палітычных, сацыяльных і эканамічных пераўтварэнняў у краінах посткамуністычнай Еўропы і постсавецкай Еўразіі. Геаграфічны мэтавы ахоп уключае ў сябе краіны Усходняй Еўропы (Беларусь, Украіна, Малдова, Венгрыя, Румынія, Славакія, Балгарыя), Балканы, Расійскую Федэрацыю, Каўказ (Арменія, Азербайджан, Грузія) і Цэнтральную Азію (Казахстан, Кыргызстан).

11 кастрычніка, у дзень выбараў, галасаванне будзе праходзіць з 8 да 20 гадзін.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі