Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прэзідэнцкія выбары-2015

Прэзідэнцкія выбары-2015 у Беларусі

21 Жнв 2015

Доўгатэрміновыя наглядальнікі ад АБСЕ пачнуць маніторынг прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 26 жніўня

21 жніўня, Мінск /Таццяна Пастушэнка - БЕЛТА/. Доўгатэрміновыя наглядальнікі ад АБСЕ пачнуць маніторынг прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 26 жніўня, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына.

Пры гэтым яна не ўдакладніла колькасць наглядальнікаў, якія прыбудуць у Мінск на наступным тыдні, паколькі цяпер ад гэтай арганізацыі паступаюць анкеты, і акрэдытацыйныя пасведчанні яшчэ не выдадзены.

Як паведамлялася, у Беларусі для маніторынгу галоўнай электаральнай падзеі чакаецца прысутнасць каля 40 доўгатэрміновых наглядальнікаў ад АБСЕ і яшчэ каля 400 кароткатэрміновых.

Акрамя таго, у доўгатэрміновым маніторынгу выбараў Прэзідэнта будуць удзельнічаць больш як 40 наглядальнікаў ад краін Садружнасці. Увогуле ў склад місіі СНД увойдуць каля 400 наглядальнікаў, у тым ліку прадстаўнікі МПА СНД, дэпутаты Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі, Дзярждумы, прадстаўнікі Савета Федэрацыі, а таксама краін Садружнасці.

Пажаданне ўдзельнічаць у маніторынгу выказала і Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі