14 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дакументы аб рэгістрацыі ініцыятыўнай групы па вылучэнні Аляксандра Лукашэнкі кандыдатам у Прэзідэнты паступілі сёння ў Цэнтрвыбаркам Беларусі, гаворыцца на сайце ЦВК, паведамляе БЕЛТА.
"У Цэнтральную камісію Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў прадстаўлены дакументы аб рэгістрацыі ініцыятыўнай групы грамадзян па зборы подпісаў выбаршчыкаў па вылучэнні Лукашэнкі Аляксандра Рыгоравіча кандыдатам у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь. Кіраўнік ініцыятыўнай групы - Міхаіл Сяргеевіч Орда (кіраўнік Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. - Заўвага БЕЛТА)", - гаворыцца на сайце.