14 кастрычніка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. У апошнія гады дружба і супрацоўніцтва паміж В'етнамам і Беларуссю ўмацоўваюцца і развіваюцца. Гэта адзначыў Прэзідэнт Сацыялістычнай Рэспублікі В'етнам Чыонг Тан Шанг у сваім віншаванні Аляксандру Лукашэнку ў сувязі з перавыбраннем на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
Прэзідэнт В'етнама сказаў, што на аснове традыцыйнай дружбы абодва бакі актыўна рэалізуюць пагадненні, дасягнутыя на вышэйшым узроўні, супрацоўнічаюць у галінах палітыкі, эканомікі, гандлю, культуры, адукацыі, бяспекі, абароны. З падпісаннем Пагаднення аб свабодным гандлі паміж В'етнамам і ЕАЭС беларуска-в'етнамскія адносіны маюць новыя магчымасці для больш эфектыўнага развіцця.
У адрас кіраўніка беларускай дзяржавы прадаўжаюць паступаць віншаванні. Так, Аляксандра Лукашэнку павіншавалі Прэзідэнт Грузіі Георгій Маргвелашвілі, Прэзідэнт Сірыйскай Арабскай Рэспубілкі Башар Асад.