30 ліпеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Выбары - гэта грамадзянская адказнасць перад памяццю мінулых пакаленняў і адказнасць перад будучым. Такое меркаванне выказаў старшыня Цэнтрвыбаркама Расіі Уладзімір Чураў сёння ў час відэамоста Масква-Мінск "70 гадоў міру: урокі вайны і гісторыя агульнай Перамогі", каменціруючы кампанію па выбарах Прэзідэнта ў Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"У Беларусі цяпер рыхтуюцца да важнай падзеі – выбараў Прэзідэнта, - сказаў Уладзімір Чураў. – Але ўсе разумеюць, што калі б 70 гадоў таму не было Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, цяпер мы выбіралі б не прэзідэнтаў Беларусі, Расіі і Украіны, а выбіралі б фашысцкага старасту. Выбары – гэта грамадзянская адказнасць перад памяццю мінулых пакаленняў і адказнасць перад будучым".