Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прэзідэнцкія выбары-2015

Прэзідэнцкія выбары-2015 у Беларусі

11 Кст 2015

Больш за 43,7 тыс. нацыянальных наглядальнікаў працуюць на ўчастках па ўсёй Беларусі

Больш за 43,7 тыс. нацыянальных наглядальнікаў працуюць на ўчастках па ўсёй Беларусі

11 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На ўчастках для галасавання па ўсёй Беларусі, паводле ўдакладненых даных, працуе 43 751 нацыянальны наглядальнік, паведаміў сёння журналістам сакратар Цэнтрвыбаркама Беларусі Мікалай Лазавік, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Атрымліваецца, што ў сярэднім на адзін участак прыпадае па 7 наглядальнікаў, хоць, вядома, яны размеркаваны нераўнамерна. "У гарадах - больш, у сельскай мясцовасці - менш. У Мінску гэта нават каля паўтара дзясятка наглядальнікаў на ўчастку", - сказаў Мікалай Лазавік.

Ён таксама нагадаў, што, паводле старых звестках, колькасць наглядальнікаў складала больш за 37 тыс.

Акрамя таго, сакратар ЦВК растлумачыў, што норма аб галасаванні па месцы знаходжання не азначае, што любы грамадзянін можа галасаваць на любым участку. Норма датычыцца асаблівых выпадкаў, напрыклад, гэта датэрміновае галасаванне.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі