Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прэзідэнцкія выбары-2015

Прэзідэнцкія выбары-2015 у Беларусі

23 Врс 2015

Больш як 18 тыс. наглядальнікаў ад Беларусі акрэдытаваны для работы на прэзідэнцкіх выбарах

23 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш як 18 тыс. наглядальнікаў ад Беларусі акрэдытаваны для работы на маючых адбыцца прэзідэнцкіх выбарах. Інфармацыя аб гэтым размешчана на сайце Цэнтрвыбаркама, паведамляе БЕЛТА.

Па стане на 21 верасня камісіямі па выбарах Прэзідэнта акрэдытаваны 18 061 наглядальнік. У тым ліку гэта грамадзяне шляхам падачы заяў (2 574) і прадстаўнікі працоўных калектываў (479). Сваіх наглядальнікаў (1 307) накіравалі палітычныя партыі: Беларуская аграрная партыя, Беларуская партыя "Зялёныя", Беларуская сацыяльна-спартыўная партыя, Камуністычная партыя Беларусі, Рэспубліканская партыя, Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці, партыя БНФ, Аб'яднаная грамадзянская партыя, Ліберальна-дэмакратычная партыя і інш.

Што датычыцца іншых грамадскіх аб'яднанняў, РГА "Белая Русь" накіравала для работы на галоўнай электаральнай падзеі 2 445 наглядальнікаў, Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі - 2 763, Беларускі саюз жанчын - 1 181, Беларускае грамадскае аб'яднанне ветэранаў - 2 111, Беларускі Хельсінкскі камітэт - 43, БНФ "Адраджэнне" - 2, Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі - 4 139. Іншыя грамадскія аб'яднанні акрэдытавалі яшчэ больш як 1 тыс. прадстаўнікоў.

Выбары Прэзідэнта Беларусі пройдуць 11 кастрычніка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі