Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прэзідэнцкія выбары-2015

Прэзідэнцкія выбары-2015 у Беларусі

6 Кст 2015

Беларускія грамадзяне, якія знаходзяцца ў Расіі, актыўна выкарыстоўваюць магчымасць датэрмінова прагаласаваць на выбарах Прэзідэнта

6 кастрычніка, Масква /Кар. БЕЛТА/. Беларускія грамадзяне, якія знаходзяцца ў Расіі, актыўна выкарыстоўваюць магчымасць датэрмінова прагаласаваць на выбарах Прэзідэнта. Аб гэтым заявіў карэспандэнту БЕЛТА саветнік-пасланнік пасольства Беларусі ў Расіі, старшыня камісіі ўчастка нумар 106 у Маскве Юрый Ярашэвіч.

"Мы не чакалі такой актыўнасці грамадзян у першы дзень галасавання", - сказаў дыпламат.

Ён адзначыў, што выбаршчыкі прыходзяць галасаваць з пазітыўным настроем, з цікавасцю разглядаюць новы будынак Дзелавога і культурнага комплексу пасольства, у якім на гэты раз размешчаны выбарчы ўчастак.

У спісы выбаршчыкаў у Маскве ўнесена крыху больш за тысячу чалавек. "Гэта тыя людзі, якія адгукнуліся на запрашэнне прыняць удзел у галасаванні, якое мы распаўсюдзілі пісьмова, - сказаў старшыня камісіі. - Гэта тыя людзі, да іх мы дазваніліся і якія пацвердзілі свой намер прыняць удзел у выбарах. Таксама да нас прыходзяць тыя беларускія грамадзяне, якія не ўвайшлі ў гэты спіс, і мы ім, зразумела, не адмаўляем. Яны могуць прагаласаваць на аснове дакументаў, якія даказваюць іх прыналежнасць да грамадзянства Беларусі, і гэтых грамадзян дадаткова ўносяць у спісы для галасавання".

Юрый Ярашэвіч падкрэсліў, што асноўная задача камісіі - забяспечыць празрыстыя выбары на ўчастку. Таксама пасольства павышаную ўвагу ўдзяліла пытанням бяспекі. Акрамя таго, дыпламаты пастараюцца зрабіць так, каб асноўны дзень для галасавання на выбарах стаў для беларускіх грамадзян, якія знаходзяцца ў Расіі, сапраўдным святам. У прыватнасці, 11 кастрычніка на ўчастку ў Маскве будзе разгорнуты гандаль стравамі нацыянальнай кухні.

Усяго на тэрыторыі Расіі ўтворана чатыры ўчасткі для галасавання ў гарадах, дзе найбольш кампактна пражываюць беларускія грамадзяне: у Маскве, Санкт-Пецярбургу, Калінінградзе і Растове-на-Доне. На названых участках гэтак жа, як і па ўсёй Беларусі, сёння пачалося датэрміновае галасаванне. У гэтых чатырох гарадах могуць прагаласаваць як грамадзяне Беларусі, якія пастаянна пражываюць у Расіі, так і тыя, хто часова знаходзіцца на яе тэрыторыі. Для гэтага пры сабе неабходна мець дакументы, якія засведчваюць асобу і пацвярджаюць беларускае грамадзянства.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі