4 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Асабістыя фінансавыя фонды адкрылі шэсць патэнцыяльных кандыдатаў на пасаду Прэзідэнта Беларусі. Інфармацыя аб гэтым размешчана на афіцыйным сайце Цэнтрвыбаркама Беларусі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У адпаведнасці з Выбарчым кодэксам крыніцамі фарміравання асабістага фонду асобы, якая вылучаецца кандыдатам у прэзідэнты (кандыдата ў прэзідэнты), з'яўляюцца яе ўласныя грашовыя сродкі, прытым іх максімальны памер не можа перавышаць 9 тыс. базавых велічынь (цяпер адна базавая велічыня складае Br180 тыс.). Акрамя таго, да крыніц адносяцца добраахвотныя ахвяраванні грамадзян Рэспублікі Беларусь (памер кожнага з іх не можа перавышаць 20 базавых велічынь) і добраахвотныя ахвяраванні юрыдычных асоб (не больш як 50 базавых велічынь).
Як паведамлялася, Цэнтральная камісія Беларусі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў дапусціла да ўдзелу ў зборы подпісаў 8 ініцыятыўных груп: Аляксандра Лукашэнкі, Сяргея Калякіна, Сяргея Гайдукевіча, Віктара Цярэшчанкі, Мікалая Улаховіча, Жанны Раманоўскай, Таццяны Караткевіч і Анатоля Лябедзькі. Для таго каб кандыдат быў зарэгістраваны, трэба сабраць не менш як 100 тыс. подпісаў. Пры гэтым канкрэтны грамадзянін Беларусі мае права ставіць подпіс за вылучэнне адразу некалькіх кандыдатаў, але ён не можа падпісвацца два і больш разы за аднаго прэтэндэнта.