23 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Права кожнага грамадзяніна на атрыманне дакладнай інфармацыі аб выбарчай кампаніі будзе забяспечана ў поўным аб'ёме. Аб гэтым заявіла міністр інфармацыі Беларусі Лілія Ананіч у час рабочай паездкі ў Аршанскі раён, дзе ў тым ліку правяла сустрэчу з работнікамі аднаго з аўтатранспартных прадпрыемстваў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
"Мы ў поўным аб'ёме забяспечым права кожнага грамадзяніна на атрыманне поўнай і дакладнай інфармацыі па ўсіх працэсах, якія будуць праходзіць у рамках выбарчай кампаніі. СМІ пастараюцца, каб выбарныя праграмы кандыдатаў на пасаду кіраўніка дзяржавы былі шырока вядомы кожнаму выбаршчыку для прыняцця ўсвядомленага выбару", - сказала міністр.
Лілія Ананіч падкрэсліла, што інфармацыя ў сучасных умовах з'яўляецца важным сегментам, фактарам развіцця грамадства і дзяржавы. "У нас назапашаны дастатковы патэнцыял інфармацыйнай прасторы, каб у поўным аб'ёме садзейнічаць развіццю нашай краіны", - дадала яна.