Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прэзідэнцкія выбары-2015

Прэзідэнцкія выбары-2015 у Беларусі

12 Жнв 2015

Ананіч: Галоўная задача СМІ ў час выбарчай кампаніі - прыцягнуць грамадзян на выбарчыя ўчасткі

12 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Галоўная задача сродкаў масавай інфармацыі ў час выбарчай кампаніі - прыцягнуць грамадзян на выбарчыя ўчасткі. Такое меркаванне выказала сёння журналістам міністр інфармацыі Беларусі Лілія Ананіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік ведамства звярнула ўвагу, што СМІ самастойныя ў сваёй рэдакцыйнай палітыцы і закон забараняе ўмяшанне ў яе. "Але самая галоўная задача, якая сёння ёсць у нашага інфармацыйнага поля, - у поўным аб'ёме забяспечыць канстытуцыйнае права грамадзян на атрыманне дакладнай і поўнай інфармацыі, а таксама прыцягнуць іх на выбарчыя ўчасткі. Сёння беларусы не абыякавыя да сваёй будучыні і да выбару гэтай будучыні", - лічыць Лілія Ананіч.

Пры гэтым, паводле яе слоў, рэдакцыям не трэба апускацца да "жаўцізны", якую эксплуатуюць асобныя інтэрнэт-рэсурсы. "Думаю, што ўзважаная, адказная журналістыка - той крытэрый, які вызначае папулярнасць у чытацкай і глядацкай аўдыторыі, - сказала Лілія Ананіч. - Першыя радкі публікацыі або сюжэта адразу паказваюць, што журналіст хоча сказаць свайму гледачу, слухачу, чытачу".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі