5 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. 68,6 працэнта выбаршчыкаў лічаць, што вынікі прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі будуць прызнаны міжнароднымі наглядальнікамі ад АБСЕ. Гэтыя даныя - вынік сацыялагічнага апытання, праведзенага Інфармацыйна-аналітычным цэнтрам (ІАЦ), паведамляе БЕЛТА.
Пры гэтым 39,9 працэнта апытаных упэўнены ў тым, што вынікі будуць прызнаны, і 28,7 працэнта лічаць, што наглядальнікі АБСЕ хутчэй прызнаюць, чым не, вынікі выбараў Прэзідэнта.
Сацыёлагі звярнулі ўвагу на высокі працэнт тых, хто не змог адказаць (19 працэнтаў). Такім чынам, толькі крыху больш за 12 працэнтаў беларускіх выбаршчыкаў лічаць, што міжнародныя наглядальнікі ад АБСЕ не прызнаюць вынікі прэзідэнцкіх выбараў.
Адказваючы на пытанне, чаму вынікі выбараў будуць прызнаны наглядальнікамі ад АБСЕ, 68 працэнтаў адказалі "таму што гэта выбар народа".