Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Усебеларускі народны сход

Усебеларускі народны сход

4 Лют 2021

Вынікі УНС скарэкціруюць заканадаўчую дзейнасць Палаты прадстаўнікоў - Андрэйчанка

Вынікі УНС скарэкціруюць заканадаўчую дзейнасць Палаты прадстаўнікоў - Андрэйчанка

4 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Работу Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу ў частцы заканадаўчых ініцыятыў неабходна будзе аператыўна скарэкціраваць з улікам падагульняючых дакументаў VI Усебеларускага народнага сходу. Аб гэтым заявіў 4 лютага старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка на пасяджэнні Савета, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Несумненна, вынікі Усебеларускага народнага сходу будуць фарміраваць парадак дня заканадаўчай дзейнасці Палаты прадстаўнікоў. І на бліжэйшы год, і на перспектыву. Нам трэба будзе аператыўна скарэкціраваць яе з улікам даручэнняў Прэзідэнта і падагульняючых дакументаў, якія будуць выпрацаваны на УНС", - сказаў, адкрываючы пасяджэнне, Уладзімір Андрэйчанка. Так, напрыклад, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў з'яўляюцца ініцыятарамі карэкціроўкі закона "Аб рэспубліканскіх і мясцовых сходах". І па выніках УНС ім трэба будзе працаваць над гэтым праектам з улікам прапаноў грамадзян, што паступілі ў час сходу і перад ім.

Сёння ў Палаце прадстаўнікоў адбылося пасяджэнне Савета. Разгледжаны пытанні падрыхтоўкі законапраектаў на маючую адбыцца вясеннюю сесію, а таксама план міжнароднага супрацоўніцтва Палаты прадстаўнікоў на 2021 год. У прыватнасці, на вясеннюю сесію будзе вынесены праект кодэкса аб адукацыі. "Трэба падрыхтаваць комплексны, вывераны дакумент, які здольны забяспечыць баланс інтарэсаў педагогаў, вучняў і бацькоў", - адзначыў Уладзімір Андрэйчанка. І падкрэсліў, што неабходна забяспечыць шырокае абмеркаванне кодэкса з грамадскасцю, спецыялістамі, практыкамі і правесці ў чэрвені парламенцкія слуханні па гэтай тэматыцы.

Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце трэба завяршыць работу на вясенняй сесіі над законапраектам аб дзяржаўнай службе. Закладваюцца новыя падыходы да падрыхтоўкі кадраў, распрацаваны патрабаванні службовай этыкі, прадугледжваецца ўзмацненне дысцыпліны і адказнасці служачых. Дэпутатам прапанавана абмеркаваць гэтыя моманты ў сваіх акругах.

"Нам неабходна ў бліжэйшы час прыняць шэраг заканадаўчых ініцыятыў на апярэджанне. Сітуацыя, што склалася ў Беларусі, абвастрыла важнасць забеспячэння інфармацыйнай бяспекі, абароны звестак асабістага характару ад незаконных замахаў. Таму Пастаяннай камісіі па нацыянальнай бяспецы варта аператыўна, у лютым, завяршыць работу над законапраектам аб абароне персанальных даных", - дадаў Уладзімір Андрэйчанка. І ў самы кароткі тэрмін павінны быць падрыхтаваны змяненні ў крымінальнае, крымінальна-выканаўчае заканадаўства і шэраг іншых.

Сёння на Савеце была сфарміравана рабочая група з ліку дэпутатаў пад кіраўніцтвам старшыні Пастаяннай камісіі па заканадаўстве Святланы Любецкай для падрыхтоўкі законапраекта да вясенняй сесіі.

Сама Святлана Любецкая падкрэсліла, што фіксуецца ўсё больш выпадкаў, калі грамадзяне становяцца ахвярамі махляроў, якія выкрадаюць грошы з банкаўскіх картак, або зведваюць націск з-за выкарыстання іх асабістых персанальных даных. "Праект, які прапрацоўваецца, будзе змяшчаць пытанні, што датычацца як забеспячэння правапарадку, так і інфармацыйнай бяспекі і абароны персанальных даных, прыцягнення да крымінальнай адказнасці асоб, якія ўчыняюць правапарушэнні ў гэтай сферы", - удакладніла яна. Святлана Любецкая дадала, што акцэнт робіцца на абароне правоў асобы, абароне чалавека ад замахаў на яго персанальныя даныя, ад несанкцыянаванага ўварвання ў яго прыватнае жыццё. "Хутчэй за ўсё, пашырыцца спектр адказнасці за такія дзеянні", - сказала дэпутат.

Яна канкрэтызавала, што ёсць паняцце апрацоўкі персанальных даных - гэта можа быць капіраванне, перадача, зняцце з рознага тыпу крыніц персанальнай інфармацыі пра чалавека. "А парушэнне парадку апрацоўкі персанальных даных і прывядзе да адказнасці ў залежнасці ад наступстваў, нанясення шкоды. Заканадавец прапануе ўсе гэтыя пытанні ўрэгуляваць", - рэзюмавала Святлана Любецкая.

Таксама дэпутатамі ініцыявана распрацоўка законапраекта аб недапушчэнні гераізацыі нацызму. Паводле слоў Уладзіміра Андрэйчанкі, дакумент неабходна падрыхтаваць да пачатку сакавіка бягучага года.

"У бліжэйшыя месяцы мы чакаем унясення цэлага блока пытанняў у эканамічнай сферы, якія запатрабаваны бізнес-супольнасцю. Гэта праекты законаў аб унясенні змяненняў у банкаўскі кодэкс, у закон аб рынку каштоўных папер, аб дзяржаўнай рэгістрацыі і ліквідацыі суб'ектаў гаспадарання, аб ліцэнзаванні, аб інвестыцыях, аб эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтве)", - звярнуў увагу Уладзімір Андрэйчанка і папрасіў дэпутатаў узяць гэтыя пытанні на сур'ёзны кантроль у частцы ўзгаднення змяненняў з праграмным дакументам на пяцігодку.

Прапановы па карэкціроўцы заканадаўства, забеспячэнне патрыятычнага выхавання, узняцце ўзроўню прававой і палітычнай культуры грамадзян - усё гэта павінна стаць акцэнтамі мерапрыемстваў Палаты прадстаўнікоў у першым паўгоддзі, у тым ліку ў рамках абвешчанага Года народнага адзінства. Уладзімір Андрэйчанка выказаў упэўненасць у тым, што парламентарыі могуць адыгрываць больш істотную ролю і ў інтэграцыйных працэсах Саюзнай дзяржавы, адстойваючы пашырэнне ўзгодненай палітыкі ў прамысловай сферы, паглыбленні кааперацыі, стварэнні аднолькавых умоў для суб'ектаў гаспадарання. А таксама назваў дарэчным правядзенне сумесных семінараў па процідзеянні гераізацыі нацызму, захаванні правоў чалавека ў еўрапейскіх краінах і іншых актуальных тэмах.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі