Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Усебеларускі народны сход

Усебеларускі народны сход

28 Снж 2020

Усебеларускі народны сход плануецца правесці 11-12 лютага

Усебеларускі народны сход плануецца правесці 11-12 лютага

28 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. VI Усебеларускі народны сход плануецца правесці 11-12 лютага. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на нарадзе па падрыхтоўцы гэтага форуму, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што сёння, як і ў перыяд правядзення першага Усебеларускага народнага сходу ў 1996 годзе, далёка няпросты час для краіны, можа, яшчэ больш неадназначны. Бо такога знешняга націску Беларусь не зведвала ніколі. "У гэтым асаблівасць цяперашняга перыяду і цяперашняга Усебеларускага народнага сходу. Тады было, як я ўжо казаў, няпроста, але такога знешняга націску не было. Усе вялікія краіны былі заняты сваімі праблемамі", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Традыцыйна на Усебеларускім народным сходзе будуць падведзены вынікі пяцігодкі. Неабходна адкрыта сказаць аб тым, чаго дасягнулі, што не атрымалася і чаму, лічыць Прэзідэнт. Акрамя таго, дэлегатам трэба разгледзець Праграму сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2021-2025 гады, ацаніць тыя механізмы, з дапамогай якіх прапануецца забяспечыць эканамічны рост і захаваць мадэль сацыяльнай дзяржавы ў найскладанейшых знешніх умовах. "Мы добра разумеем, што геапалітычнае і эканамічнае процістаянне будзе нарастаць, ды і пандэмія ў бліжэйшы час нікуды не дзенецца", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ўсе навацыі, якія будуць прапаноўвацца на будучым Усебеларускім народным сходзе, абавязаны служыць адной мэце - беларусам і іх дабрабыту. Ніякіх рашэнняў, каб дагадзіць замежным "дарадчыкам" і іх тутэйшым прыхільнікам быць не павінна, звярнуў ён увагу.

"Вакол гэтых галоўных пастулатаў неабходна будаваць і канцэпцыю асноўнага даклада, і яго абмеркаванне, - сказаў Прэзідэнт. - Людзі павінны ад улады пачуць галоўныя напрамкі нашага развіцця на будучую пяцігодку і аналіз пройдзенага. І тыя два пытанні - эканамічнае і сацыяльна-палітычнае - павінны прагучаць. Нашы бачанне і прапановы ўдзельнікам сходу павінны быць канкрэтнымі і адлюстроўваць рэальныя праблемы і спадзявананні людзей. Нам не патрэбны адарваныя ад жыцця тэорыі. Патрэбен адказ на існуючыя запатрабаванні грамадства. Пры гэтым трэба вывучыць шырокі спектр меркаванняў нашых грамадзян".

Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што ў перыяд падрыхтоўкі да Усебеларускага народнага сходу ў краіне арганізаваны шырокі грамадскі дыялог. У рэгіёнах, працоўных калектывах, ВНУ абмяркоўваюцца асноўныя напрамкі развіцця краіны. На месцах працуюць грамадскія прыёмныя, дзе кожны жадаючы можа выказаць сваё меркаванне і ўнесці прапановы па гэтых пытаннях.

"Сёння выказацца можа кожны. Гэта і ёсць плюралізм меркаванняў, неабходны для прыняцця правільных кіраўніцкіх рашэнняў, выбудоўвання эфектыўнага балансу паміж інтарэсамі дзяржавы і грамадства", - падагульніў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі