Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Усебеларускі народны сход

Усебеларускі народны сход

3 Чэр 2016

Сельскую моладзь трэба актыўней далучаць да культурнага і грамадскага жыцця

Сельскую моладзь трэба актыўней далучаць да культурнага і грамадскага жыцця

3 чэрвеня, Гродна /Кар. БЕЛТА/. Сельскую моладзь трэба актыўней далучаць да культурнага і грамадскага жыцця. Такое меркаванне выказала карэспандэнту БЕЛТА ўдзельнік пятага Усебеларускага народнага сходу, першы сакратар Гродзенскага абласнога камітэта ГА "БРСМ" Эліна Брага.

"Далейшае ўключэнне моладзі ў развіццё краіны, упэўнена, стане адной з тэм абмеркавання на Усебеларускім сходзе. За апошнія гады зроблена нямала, перш за ўсё ў прадастаўленні рабочых месц, замацаванні маладых спецыялістаў, вырашэнні жыллёвых і іншых пытанняў", - адзначыла Эліна Брага. Яна растлумачыла, што чакае яшчэ большага ўключэння ў развіццё краіны сельскай моладзі. Сёння маладыя спецыялісты ў аграрным сектары забяспечваюцца жыллём, дастойнай работай, спартыўнымі і культурнымі аб'ектамі для правядзення вольнага часу. І гэты напрамак неабходна развіваць далей. Паводле яе слоў, неабходна і далей прыслухоўвацца да пажаданняў і ініцыятыў моладзі. У гэтым, напрыклад, пераконвае паспяховая рэалізацыя праекта "100 ідэй для Беларусі".

"У Гродзенскай вобласці для стварэння цікавага адпачынку, уключэння моладзі рэалізуем новы спартыўны праект - "Алімпійскія гульні" для сельскай моладзі. Фінальныя спаборніцтвы ў час абласных "Дажынак" прыме Воранава. Магчыма, да нашага праекта захочуць далучыцца і іншыя рэгіёны", - адзначыла Эліна Брага.

Гэтыя і іншыя пытанні, а таксама свае ініцыятывы два дзясяткі ўдзельнікаў пятага Усебеларускага сходу ад моладзі Гродзенскай вобласці сёння абмяркуюць са сваімі калегамі з іншых рэгіёнаў на першым "Дыялогу пакаленняў", які 3 чэрвеня стартуе ў Мінску.

У беларускай сталіцы 150 дэлегатаў V Усебеларускага народнага сходу ад моладзі з усіх рэгіёнаў краіны дадуць старт новаму праекту "Дыялог пакаленняў "Кветкі Вялікай Перамогі". Плануецца, што праект будзе рэалізаваны на працягу 2016 года ва ўсіх рэгіёнах краіны з удзелам прадстаўнікоў пакаленняў: ветэранаў вайны і працы, парламентарыяў, прадстаўнікоў навукі, палітыкі, бізнесу, спорту, культуры. Напярэдадні Усебеларускага сходу, Дня Незалежнасці і выбараў у парламент удзельнікі сходу абмяркуюць пытанні патрыятызму, аб'ядноўваючыя беларусаў ідэі і ролю моладзі ў развіцці краіны.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі