Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Усебеларускі народны сход

Усебеларускі народны сход

17 Чэр 2016

Рэйтынг Беларусі па алімпійскіх дысцыплінах павінен быць не ніжэйшы за 25-е месца

Рэйтынг Беларусі па алімпійскіх дысцыплінах павінен быць не ніжэйшы за 25-е месца

17 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Спартыўны рэйтынг Беларусі на сусветнай арэне па алімпійскіх дысцыплінах неабходна падтрымліваць на ўзроўні не ніжэйшым за 25-е месца штогадова. Гэта прадугледжана праектам праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2016-2020 гады, які будзе абмяркоўвацца на пятым Усебеларускім народным сходзе, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Галоўным арыенцірам у галіне спорту вышэйшых дасягненняў з'яўляецца падтрыманне спартыўнага рэйтынгу Рэспублікі Беларусь на сусветнай арэне па алімпійскіх дысцыплінах на ўзроўні не ніжэйшым за 25-е месца штогод, адзначаецца ў дакуменце. Што датычыцца развіцця фізічнай культуры і спорту, то плануецца павысіць удзельную вагу жыхароў, якія займаюцца фізкультурай і спортам, не менш як да 25 працэнтаў ад агульнай колькасці насельніцтва ў 2020 годзе.

Дзяржаўная палітыка будзе накіравана на далучэнне насельніцтва да рэгулярных заняткаў фізічнай культурай і спортам, захаванне ўстойлівай пазіцыі Беларусі ў ліку мацнейшых спартыўных дзяржаў. Прадоўжыцца ўкараненне новых форм фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай работы сярод усіх слаёў насельніцтва.

Прадугледжваецца далейшае ўмацаванне матэрыяльнай базы нацыянальных каманд Рэспублікі Беларусь па відах спорту, стварэнне спецыялізаваных цэнтраў падрыхтоўкі спартсменаў. Будзе таксама рэалізаваны комплекс мер па забеспячэнні работы аздараўленчых груп для людзей з абмежаванымі магчымасцямі, далейшае развіццё атрымаюць паралімпійскі і спецыяльны рухі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі