Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Усебеларускі народны сход

Усебеларускі народны сход

28 Снж 2020

Лукашэнка: Усебеларускі народны сход як орган прамога народаўладдзя адыгрывае важную ролю ў жыцці краіны

Лукашэнка: Усебеларускі народны сход як орган прамога народаўладдзя адыгрывае важную ролю ў жыцці краіны

28 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Усебеларускі народны сход як орган прамога народаўладдзя адыгрывае важную ролю ў жыцці краіны. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на нарадзе па падрыхтоўцы VI Усебеларускага народнага сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што VI Усебеларускі народы сход стане важнейшым форумам пяцігоддзя. "Але паколькі вялікае бачыцца на адлегласці, праз некаторы час мы, можа, зразумеем, што гэта важнейшы форум і ў гісторыі нашага народа. З прычыны таго моманту, які краіна перажывае", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

VI Усебеларускі народы сход плануецца правесці ў першай палавіне лютага. Пачалі работу рэспубліканскі і рэгіянальныя арганізацыйныя камітэты, з заўтрашняга дня пачынаецца выбранне дэлегатаў. "Гэта павінны быць людзі, якія прадстаўляюць усе слаі і групы нашага насельніцтва, увесь беларускі народ. Так у нас было заўсёды, пачынаючы з 1996 года, калі мы правялі першы Усебеларускі з'езд", - падкрэсліў Прэзідэнт.

"Тады было таксама няпроста, добра помніце: нагняталася процістаянне, але мы змаглі аб'яднаць людзей і накіраваць энергію грамадства на карысць краіны. Шчыра кажучы, першы Усебеларускі народны сход быў прызначаны выратаваць сітуацыю ў той час, абараніць краіну, і ў гэтым яго гістарычная роля і сутнасць, - заявіў кіраўнік дзяржавы. - Гэты орган прамога народаўладдзя адыграў важную ролю".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі